Герб города Фаниполя

Гимн города Фаниполя

Автор текста и музыки: Кощево Тамара Ивановна

Текст гимна на белорусском языке

1 куплет:

  • Зусім непадалёку ад Мінска, між дарог,
  • Паселішчам узнік ён невялікім.
  • Прайшлі гады і спутнікам сталічным стаць ён змог,
  • Для нас -гасцінным горадам і блізкім.

Прыпеў:

  • Расце і прыгажэе наш горад малады,
  • Наўкол дамы будуюць, красуюцца сады.
  • Гучыць дзіцячы смех і гоман.
  • Утульны родны Фаніпаль - наш гонар.

2 куплет:

  • Гісторыя, легенды, імёны землякоў,
  • Іх моцны дух і лёс іх светлы, слынны
  • Жывуць у нашых сэрцах, як і ў памяці вякоў,
  • І ў летапісах велічнай Айчыны.

Прыпеў:

  • Расце і прыгажэе наш горад малады,
  • Наўкол дамы будуюць, красуюцца сады.
  • Гучыць дзіцячы смех і гоман.
  • Утульны родны Фаніпаль - наш гонар.

3 куплет:

  • Краіну праслаўляе старанна з году ў год
  • Вучобай, плённай працаю руплівай.
  • Мінаюць хай стагоддзі - будзе ўдзячны наш народ
  • Спяваць заўжды пра горад свой любімы.

Прыпеў:

  • Расце і прыгажэе наш горад малады,
  • Наўкол дамы будуюць, красуюцца сады.
  • Гучыць дзіцячы смех і гоман.
  • Утульны родны Фаніпаль - наш гонар.
  • Словы: Кащэва Тамара Іванаўна.
  • Музыка: Кащэва Тамара Іванаўна.

Мы всегда на связи!

Городское сообщество "Фаниполь Бай"

  • УНП 691629143
  • 222750 Минская область, Дзержинский район, г.Фаниполь, ул. Комсомольская, д. 32
  • info@fanipol.by