«Дарагія вернікі парафіі Сэрца Езуса і Марыі! Шаноўныя жыхары горада і навакольных вёсак!
Набліжаецца святочны час Нараджэння Хрыста! Гэты цудоўны момант змяніў бег гісторыі, і гэтая перамена ўвесь час трывае. Сёння многія людзі не ўяўляюць свайго жыцця без Езуса і яго навучання, без той падтрымкі, якую дае Божая навука і ласка.
Жадаю ўсім, каб свята Божага Нараджэння і надыходзячы Новы 2022 год пасялілі ў сэрцах кожнага чалавека веру і надзею ў тое, што Гасподзь сярод нас і з намі, а мы дазволім яму дзейнічаць у нашым жыцці. Са святамі, дарагія! Хрыстос нарадзіўся! Славім яго!
Пробашч ксендз Дзяніс Шастаковіч».
Праздничные богослужения в костеле «Найсвятейшего Сердца Езуса и Марии» в Фаниполе:
- 24 декабря в 18:30, 21:30;
- 25 декабря в 11:00, 18:00;
- 26 декабря в 10:00, 12:00 (праздничный мини-концерт) и 18:00.